Псіхолагі цвердзяць, што пры знаёмстве людзі вербальна, гэта значыць словамі, перадаюць толькі 7 % інфармацыі, а вось астатняе робяць мігі, інтанацыя, рухі цела… Так і жанчыны — часам свядома, а часам не — дэманструюць жэстамі пра сваю зацікаўленасць у мужчыну.

1. Устрасанне валасамі. Жанчыны робяць хапатлівы рух галавой, каб адкінуць валасы з твару або з плячэй. Нават жанчыны з кароткай фрызурай могуць выкарыстоўваць гэты жэст.

2. Дэманстрацыя запясцяў. Жанчына, зацікаўленая ў патэнцыйным сэксуальным партнёры, будзе час ад часу паказваць яму далікатную скуру сваіх запясцяў. Нагадаем, запясце — адно з самых эрагенных зон жанчыны.

3. Раскінутыя ногі. Гэта не залежыць ад таго, сядзіць жанчына або стаіць. А вось жанчына, якая займае абаронную пазіцыю, пільнуецца паставы з моцна стуленымі, скрыжаванымі нагамі.

4. Пагойдванне сцёгнамі. Вас заўважылі, і сцёгны пагойдваюцца мацней, чым зазвычай.

5. Жанчына як бы ўпотай касавурыцца. Злёгку прыпусціўшы павекі, жанчына глядзіць на мужчыну датуль, пакуль ён не заўважыць гэтага яе позірку, і адразу ж адводзіць вочы. Гэта дае чароўны эфект цікавання за мужчынам, позірк вабіць і намякае. Запаліць такое можа практычна кожнага мужчыну. Дарэчы, гэты жэст часцяком выкарыстоўваюць стваральнікі рэкламных ролікаў.

6. Прыадкрыты рот, вільготныя губы. Фрайдысты цвердзяць, што гэтак жанчына перадражнівае самую сябе. Губы жанчыны ўвільгатняюць цяпер і штучна, з дапамогай моднай цяпер вільготнай памады.

7. Пагойдванне скінутым туфлікам таксама кажа пра гуллівы настрой. Не забудземся таксама на ножку, якая час ад часу нырае ў туфлік — галодны мужчына ад такога відовішча шалее.

8. Лашчанне прадмета цыліндрычнае формы. Такое лашчанне цыгарэты, ножкі келіха, і нават уласнага пальца бывае, сцвярджаюць тлумачы жэстаў, неўсвядомленай праявай жаночых фантазій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?