18.09.2006 / 19:47

Лукашэнка: на выбарах 95% прагаласавалі за дзейнага прэзыдэнта 7

Па сканчэньні Саміту краін Руху недалучэньня ў Гаване А. Лукашэнка даў інтэрвію Бі-бі-сі

Па сканчэньні Саміту краін Руху недалучэньня ў Гаване А. Лукашэнка даў інтэрвію Бі-бі-сі

У прыватнасьці, на заўвагу аб адсутнасьці палітычных свабод у Беларусі і наадварот наяўнасьці палітзьняволеных, прэзыдэнт заявіў наступнае: «Няма падставы для таго, каб саджаць людзей паводле палітычных матываў. Пры галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах у 95% за дзейнага прэзыдэнта, які ідыёт можа ўзяць і кагосьці па палітычных матывах кінуць у турму? Гэта будзе сабе на шкоду».

«Навошта, калі 95% галасуюць пры назіраньні – 800 вашых калег было, і Бі-бі-сі, і некалькі дзясяткаў тысяч вонкавых і унутраныхз назіральнікаў. Яны бачылі ўсё, і яны канфідэнцыйна інфармавалі свае ўрады пра тое, што Лукашэнка перамог менавіта з такой перавагай».

Поўны тэкст інтэрвію

0
kažemaks / Адказаць
18.09.2006 / 20:00
Самае сумнае, што ён ня хлусіць. Цяжкая хвароба ў чалавека...
0
п як прэзідэнт / Адказаць
18.09.2006 / 20:37
каб ён ня даляцеў!
0
pan Brudas / Адказаць
18.09.2006 / 22:57
Самае цікавае, дзе былі тыя 4%, якія таксама за прэзіка, але чамусьці не прагаласавалі за яго. Бо зразумела, што 1 (адзін) адсотак гэта ў любой краіне адмарозкі - тым больш з нашым-та ўзроўнем п'янства! Тут не толькі адмарозкі - дэбілаў колькі! З імі ўсё зразумела - для іх рэформа мовы і П з вялікай літары - каб даганялі, дзе знаходзяцца. А тыя 4% - праспалі, ці што? Дзе яны былі? Ці праўда Ярмошына лічбы падрабіла - занізіла?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру