Пераможцам чэмпіянату свету па футболе ў ПАР «сто працэнтаў» будзе Іспанія, заявіў галоўны трэнер беларускай зборнай Бернд Штанге, адказваючы на пытанні журналістаў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 31 мая.

«У фінале Іспанія будзе гуляць супраць Аргенціны, і на 88‑й хвіліне Торэс заб’е мяч», — жартам выказаў меркаванне Штанге. На пытанне, ці ў стане Дыега Марадона вывесці Аргенціну ў фінал, нямецкі спецыяліст адказаў, што «такая каманда можа гуляць і без трэнера».

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас ставіць на Англію.

«Але будзе нядрэнна, калі стартавы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы‑2012 наша зборная правядзе супраць чэмпіёнаў свету французаў і выйграе», — сказаў Нявыглас.

Ён таксама паведаміў, што дэлегацыя БФФ, у якую ўвойдуць старшыня, генеральны дырэктар і начальнік міжнароднага ўпраўлення, 6 чэрвеня адправіцца ў ПАР на кангрэс ФІФА і нараду ў рамках УЕФА. Праграмай афіцыйных мерапрыемстваў прадугледжана наведванне стартавага матчу ПАР — Мексіка. У Паўднёвую Афрыку адправіцца і Бернд Штанге, які будзе сачыць за гульнёй французаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?