Гледачы шоў сьпявачкі ў Маскве нечакана пабачылі на вялікіх экранах беларускага прэзыдэнта.

У кампаніі амэрыканскага калегі Джорджа Буша, Садама Хусэйна і Барыса Ельцына Лукашэнка зьяўляецца на экранах у часе своеасаблівай увэртуры да песьні «Sorry» («Прабач»). Мадона зьвяртаецца да сусьветных лідэраў з заклікам «До балбатаць!». У дзьвюххвілінным відэа, разьмешчаным, дарэчы, і ў сеціве, можна заўважыць беларускага лідэра, які актыўна жэстыкулюе. Сьпявачка пры гэтым сьпявае словы «Не кажы, што табе шкада, мне гэта не патрэбна. І не прасі дараваньня, такое я і раней чула…»

– Гэтая песьня – заклік да палітыкаў, – патлумачыў КП галоўны мэнэджэр маскоўскага канцэрту Мадоны Антон Атрашкін. – Зьяўленьне беларускага прэзыдэнта на экранах – гэта не расейская спэцыфіка канцэрту. Акурат такое ж шоў пабачаць жыхары Токіё, Парыжу, Лёндану і шмат якіх іншых сусьветных сталіц.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?