Нельга:

1. Захоўваць кандом у партманэ. Цеплыня і вільгаць псуюць прэзерватывы, так што захоўваць іх варта ў сухім і халаднаватым месцы — не ў кішэні і не ў бардачку (прыборная дошка часта награваецца).

2. Карыстацца пратэрмінаваным кандомам. Не забывайцеся глянуць на тэрмін прыдатнасці. На старых кандомах могуць з’явіцца нябачныя простаму воку расколінкі, што можа прывесці да зніжэння кантрацэптыўнай прыдатнасці. Акрамя таго, заляжалы кандом губляе эластычнасць, што пагаршае адчуванні.

3. Распакоўваць кандом зубамі або нажніцамі.

Трэба:

4. Не ператрымаць прэзерватыў на сабе пасля эякуляцыі. Калі Вы застаяцеся ў партнёрцы надоўга, насенне можа выліцца з кандома ў той момант, калі ўзбуджанасць ужо аціхла і чэлес пачаў змяншацца ў памерах. Калі дастаяце сябе з похвы, прытрымлівайце пры гэтым верхнюю частку кандома пальцамі.

5. Начапляць прэзерватыў да першага ўвядзення чэлеса ў похву. Майце на ўвазе, што першыя сперматазоіды могуць выплысці з канала да аргазмічнага вывяржэння насення.

6. Карыстацца змазкай. Нават калі кандом начэплены як след, ён можа парвацца ад церця. Найлепшы спосаб пазбегнуць гэтага — выкарыстоўваць шмаравідла. Або купляйце фабрычна любрыфікаваныя прэзерватывы. Выкарыстоўвайце змазку, якая адмыслова прызначана дзеля прэзерватываў. Не карыстайцеся змазкай на разнастайных алеях — гэта можа прывесці да непажаданых вынікаў.

Дарэчы, у слова прэзерватыў ёсць беларускі пурыстычны адпаведнік «начэпнік». Але ён не прыжыўся. Можа, хтосьці мае лепшую прапанову?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?