9 чэрвеня 2010 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Цэнтра вывучэння гісторыі і культуры габрэйства ў Беларусі.
Чакаецца прысутнасць беларускіх, літоўскіх і латышскіх даследчыкаў, якія працуюць у сферы даследвання габрэйскай культуры, навукоўцаў, якія займаюцца сумежнай тэматыкай, прадстаўнікоў гбрэйскіх суполак Беларусі і Літвы і іншых ганаровых гасцей – паведамляе прэс-служба ЕГУ.

У сакавіку гэтага года на пасяджэнні Сената Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта была ўхваленая канцэпцыя Цэнтра вывучэння гісторыі і культуры габрэйства ў Беларусі. Мэтай дзейнасці Цэнтра з'яўляецца навукова-арганізацыйная работа па дадзенай тэматыцы. Яго дзейнасць будзе сканцэнтравана ў наступных галінах: правядзенне навуковых канферэнцый, семінараў, дыскусійных круглых сталоў, выданне навуковага штогодніка, прысвечанага даследаванням габрэйскай гісторыі і культуры, выданне манаграфій і зборнікаў дакументаў, археаграфічная і даследчая праца.

Цэнтр мае ўзначаліць кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Шавялёў.

Да працы над рознымі праектамі Цэнтра плануецца прыцягваць беларускіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і ізраільскіх даследчыкаў, у чыю сферу навуковых інтарэсаў уваходзіць габрэйская праблематыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?