Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Казуліна ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся з таго, што адвакаты падалі хадайніцтва, каб запрасіць у залу паседжаньняў самога Казуліна.

Пасьля непрацяглай паўзы хадайніцтва судом было адхіленае.

11:06

Зараз на працэсе выступаюць адвакаты Казуліна.

11:40

Былі заслуханыя адвакаты і пракурор. Судзьдзі пайшлі раіцца.

12:12

Толькі што вынесенае рашэньне па касацыйнай скарзе. Прысуд Аляксандру Казуліну пакінуты бязь зьменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?