Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі, паводле звестак гандлёвага балансу, за студзень—красавік 2010 года склала 2 млрд. 63,3 млн. даляраў,

паведамляе прэс‑служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. За такі ж леташні перыяд гэты паказчык складаў 2 млрд. 629,7 млн. даляраў.

У студзені—красавіку гэтага года аб’ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 19,8% у параўнанні са студзенем—красавіком 2009 года і склаў 16 млрд. 547,9 млн. даляраў. За гэты перыяд экспарт павялічыўся на 29,5% да 7 млрд. 242,3 млн. даляраў, імпарт — на 13,2% (да 9 млрд. 305,6 млн).

Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД склала 1 млрд. 996 млн. даляраў (за студзень—красавік 2009 года — 2 млрд. 709,4 млн. са знакам мінус). Экспарт узрос на 51,6% да 3 млрд. 772,1 млн. даляраў, імпарт — на 11% да 5 млрд. 768,1 млн. Аб’ём знешняга гандлю за студзень—красавік склаў 9 млрд. 540,2 млн. даляраў (на 24,1% больш).

Адмоўнае сальда ў гандлі з РФ склала 2 млрд. 376,6 млн. даляраў (за студзень—красавік 2009 года — 2 млрд. 889,9 млн. даляраў са знакам мінус). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 21,2% да 8 млрд. 38,6 млн. даляраў. Экспарт узрос на 51,3% (да 2 млрд. 831 млн.), імпарт — на 9,4% (да 5 млрд. 207,6 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам павялічыўся на 50,2% да 155,7 млн. даляраў. Экспарт узрос на 66,6% (да 136 млн.), імпарт знізіўся на 10,5% (да 19,7 млн.). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася станоўчае ў памеры 116,3 млн. даляраў (за студзень—красавік 2009 года — плюс 59,1 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 14,3% і склаў 7 млрд. 7,7 млн. даляраў. Экспарт узрос на 11,8% да 3 млрд. 470,2 млн., імпарт — на 16,9% да 3 млрд. 537,5 млн. Сальда склалася адмоўнае ў памеры 67,3 млн. даляраў (за аналагічны леташні перыяд — плюс 79,7 млн. даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?