01.06.2010 / 17:03

Апублікаваныя стэнаграмы размоваў пілотаў польскага Ту-154 60

Як паведаміў прэс-сакратар польскага урада, Павел Грась, публікацыя поўнай версіі стэнаграмы дапаможа пазбегнуць спекуляцый.

Сёння былі апублікаваныя стэнаграмы размоваў пілотаў польскага борта 101, які разбіўся 10-га красавіка пад Смаленскам. У той авіякатастрофе загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі разам з жонкай Марыяй.

Грамадскасці стала даступнай поўная версія стэнаграмы, без якіх-небудзь абмежаванняў. Як паведаміў прэс-сакратар польскага урада, Павел Грась, публікацыя поўнай версіі стэнаграмы будзе балючай для членаў сямей загінулых, але неабходная для таго, каб пазбегнуць спекуляцый на тэме.

Плануецца, што праз два тыдні апублікаваным будзе і сам запіс. Зараз ён праходзіць лічбавую ачыстку ад шумоў.

Азнаёміцца з тэкстам стэнаграмы можна тут (файл pdf, рускі і польскі тэкст).

АП

0
Сэр / Адказаць
01.06.2010 / 18:50
Нават па-беларуску пару словаў перакiнулi...
0
sid / Адказаць
01.06.2010 / 19:13
Пагуляем у Настардамуса. Зараз сп. Кот скажа, што гэта не сапраўдная стэнаграма, а падробка зробленая крывавай маскоўскай гэбнёй і здрайцамі з каманды Туска!
0
eisernWolf / Адказаць
01.06.2010 / 19:15
Спачатку тэкст склалі, а потым ад шумоў чысьціць сталі. Цікава. Як-бы гэтак не ачысьцілі, каб новыя фразы ня ўзьніклі (у выніку хвалёвае інтэрфэрэнцыі), а іншыя ня зьніклі (у выніку хвалёвага рэзанасу).
Паказаць усе каментары/ 60 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру