Крымінальная справа аб пажары на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі перададзена ў папярэдняе расследаванне ГУУС Мінгарвыканкама. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў РУУС Фрунзенскага раёна сталіцы.

Нагадаем, пажар на МЗВТ адбыўся 11 мая. Падчас яго тушэння загінулі чацвёра ратавальнікаў. Нанесены ўрон ацэнены прыкладна ў 623 млн. рублёў.

Па дадзеным факце следчым аддзелам папярэдняга расследавання Фрунзенскага РУУС распачата справа на падставе ч. 3 арт. 304 КК (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі). Падчас расследавання затрымалі, а пазней адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе 47‑гадовага зваршчыка і 28‑гадовага майстра МЗВТ.

Паводле версіі следства, рабочы (ён прайшоў адпаведную падрыхтоўку, праверку ведаў і атрымаў пасведчанне і талон аб праходжанні пажарна‑тэхнічнага мінімуму) па ўказанні непасрэднага кіраўніка — майстра — пры вытворчасці газазварачных рамонтных работ у складскім памяшканні прадпрыемства парушыў правілы пажарнай бяспекі. На аснове звестак, якія маюцца, следства мяркуе, што падчас працы ён не выконваў меры бяспекі, а пасля заканчэння ўважліва не агледзеў месца правядзення работ і не ліквідаваў выяўленыя парушэнні. Менавіта гэтая неасцярожнасць, мяркуюць следчыя, і стала прычынай ўзнікнення пажару ў складскім памяшканні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?