01.06.2010 / 19:08

Незалежніцкі блок зацвердзіў працэдуру абрання адзінага кандыдата 19

Праз месяц правыя будуць мець свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары.

Праз месяц правыя будуць мець свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары.

1 чэрвеня на пасяджэнні Рады Беларускага незалежніцкая блоку была зацверджаная працэдура абрання адзінага кандыдата, паведаміў «НН» намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Былі чатыры прапановы — ад Руху «За Свабоду», БХД, Партыі БНФ і «Маладога фронту». Для прыняцця працэдуры трэба, каб за яе прагаласавалі дзве траціны суб’ектаў кааліцыі (то бок 6 арганізацый). Прайшла толькі прапанова ад БНФ», — зазначае Ю.Губарэвіч.

Паводле гэтай прапановы, ацэнку кандыдата будуць рабіць калегіі выбарцаў, якія мяркуецца стварыць ва ўсіх абласцях краіны і Мінску. Калегіі будуць створаныя з ліку рэгіянальных актывістаў арганізацый, якія вылучаюць свайго кандыдата. Канчатковыя ж вынікі падвядзе падліковая камісія, у якую ўвойдуць па аднаму прадстаўніку ад усіх суб’ектаў БНБ.

«Цягам двух тыдняў павінны быць улагоджаныя тэхнічныя моманты, а на працягу месяца мы павінны выйсці на адзінага кандыдата. Вельмі добра, што працэдура была прынятая», — кажа Ю.Губарэвіч.

Тым не менш, БХД і «Малады фронт» не цалкам падтрымліваюць прапанаваны праект. «Сёння ў нас было складанае паседжанне, аднак я рады, што адна з працэдур усё ж прынятая за аснову, — каментуе паседжанне сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. — Гэта той крок, які выведзе з тупіка перамовы суб’ектаў БНБ наконт адзінага кандыдата. Я спадзяюся, што ў бліжэйшы час будуць унесеныя праўкі, і БНБ абвесціць аб зацвярджэнні працэдуры».

Ад суб’ектаў БНБ кандыдатамі ў прэзідэнты вылучаныя Аляксандр Мілінкевіч (Рух «За Свабоду»), Віталь Рымашэўскі (БХД), Рыгор Кастусёў (Партыя БНФ).

Зміцер Панкавец

0
Назіральнік / Адказаць
01.06.2010 / 19:29
Калегіі выбарцаў? У рэгіёнах? Там вам Карняенка, Жаляпаў і Ко такія калегіі наствараюць! Гэта шлях у яшчэ большы тупік, чым быў дагэтуль.
0
Андрэй / Адказаць
01.06.2010 / 19:35
Нарэшце, хоць гэтыя дамовіліся.
0
Аляксей з Жодзіна / Адказаць
01.06.2010 / 20:37
Ну всё, капец Римашевскому! Пустозвоны в пролёте)))
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру