Моладзевага актывіста Міхаіла Шарамета суд Партызанскага раёну Менску прысудзіў да 5 сутак арышту. Шарамет быў затрыманы пасьля заканчэньня акцыі «Вялікі джынсавы фэст», якая прайшла ў Менску 16 верасьня.

Сьведкамі на судзе выступілі супрацоўнікі АМАПу, якія яго затрымлівалі. Спадара Шарамета абвінавацілі ў парушэньні артыкулу 153 Кодэксу пра адміністратыўныя правапарушэньні «дробнае хуліганства».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?