02.06.2010 / 12:58

Сацыёлага Вардамацкага пратрымалі на памежным пераходзе «Каменны Лог» чатыры гадзіны

Кіраўніка аксіяметрычнай лабараторыі «Новак» сацыёлага Андрэя Вардамацкага пратрымалі на памежным пераходзе «Каменны Лог» чатыры гадзіны.

Як паведаміў Вардамацкі, ён быў затрыманы 1 чэрвеня, калі вяртаўся з Літвы ў Беларусь. »Прычынай затрымання назвалі выбарачны кантроль, — сказаў ён. — Машыну дэталёва надглядалі з выкарыстаннем спецтэхнікі, затым правялі асабісты надгляд і адпусцілі».

Вардамацкі з’яўляецца адным з экспертаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». 18 мая па ўсёй Беларусі прайшлі вобыскі ў актывістаў кампаніі. У кватэры Вардамацкага таксама прайшоў ператрус.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру