Варшава ў беларускім нацыянальным жыцці займала і займае асаблівае месца. Апісаць ўсё беларускае жыццё польскай сталіцы ў адным нумары часопіса, хоць і аб’ёмным, проста немагчыма. Таму яго ўкладальнікі паспрабавалі зрабіць агульны нарыс. Тут можна знайсці інфармацыю аб варшаўскім перыядзе жыцця Яўхіма Карскага і Адама Плуга, даведацца аб першым беларускім лемантары, а таксама прачытаць варшаўскія эсэ беларускіх літаратараў.

Аўтарамі «варшаўскага» нумару сталі Аляксандр Баршчэўскі, Радаслаў Калета, Катажына Бартноўска, Мікола Хаўстовіч і інш.

Актыўны удзел у стварэнні нумару прымалі студэнты і выкладчыкі кафедры беларусістыкі Варшаўскага Універсітэту, якая лічыцца адным з самых вялікіх беларскіх асяродкаў Польшчы.

4 нумар ARCHE за 2010 год утрымлівае і матэрыялы, прысвечаныя трагедыі пад Смаленскам, якая адбылася 10 красавіка гэтага году. Свае тэксты на гэтую тэму апублікавалі Анджэй Пачобут, Ганна Гарачка і Пётра Рудкоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?