02.06.2010 / 14:06

Турыстычную вёску ва ўсходнім стылі пабудуюць іранцы на беразе Заслаўскага вадасховішча 4

Іранскія бізнесмены маюць намер пабудаваць на беразе Заслаўскага вадасховішча турыстычную вёску ва ўсходнім стылі. Пра гэта паведаміў сёння на сустрэчы ў Мінскім аблвыканкаме Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Сеед Абдала Хасейні.

Турысцка‑забаўляльны комплекс «Персіполіс», па задумцы інвестараў, павінен стаць шэдэўрам архітэктуры, прыгажэйшым турыстычным аб’ектам не толькі Беларусі, але і ўсяго рэгіёну Усходняй Еўропы. Гэты інвестыцыйны праект абмяркоўваўся ў час візіту ў Беларусь у мінулым годзе дэлегацыі Тэгеранскай правінцыі на чале з губернатарам.

Як растлумачыў журналістам старшыня камітэта эканомікі Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, папярэдні кошт інвестыцыйнага праекта ацэньваецца ў суму каля $1 млрд. Плануецца ўжо да канца чэрвеня правесці ўсе неабходныя перагаворы, вызначыць умовы рэалізацыі праекта. Таксама іранскія кампаніі зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі, медыцыны і інш.

Старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура ў сваю чаргу адзначыў, што гандлёва‑эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам інтэнсіўна развіваецца дзякуючы рэгулярным сустрэчам лідэраў дзвюх дзяржаў. Гэта садзейнічае наладжванню кантактаў на рэгіянальным узроўні, адбылося некалькі візітаў як прадстаўнікоў дзелавых колаў Ірана ў сталічны рэгіён, так і беларускіх бізнесменаў у Іран. На Міншчыне рэалізуецца маштабны праект з удзелам іранскіх інвестыцый па будаўніцтву транспартна‑лагістычнага цэнтра «Прылессе».

«Думаю, прысутнасць такой прадстаўнічай дэлегацыі сёння ў аблвыканкаме падкрэслівае цікавасць да нашага рэгіёну, і мы зможам пашырыць інвестыцыйнае, гандлёва‑эканамічнае супрацоўніцтва», — сказаў Барыс Батура і дадаў, што існуючы ўзровень тавараабароту не задавольвае абодва бакі, яго можна значна павялічыць.

Сёння на сустрэчы прысутнічала кіраўніцтва Іранскай інвестыцыйнай кампаніі, фінансава‑крэдытнай установы «Мола‑аль‑Мавахедзі», агенцтва «Моўдж», інвестыцыйнай кампаніі «Хамі Гастарэ Шарг», кампаніі «Перс Поліс Інвест» і інш.‑0‑

0
Глядач / Адказаць
02.06.2010 / 14:36
Галоўнае, каб не ў беларускім...
0
amberss / Адказаць
02.06.2010 / 14:44
што за забавы без свініны, алкаголю ды рулеткі?
0
klv / Адказаць
02.06.2010 / 14:45
Для адпачынку з гарэмамі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру