02.06.2010 / 15:34

БХД можа адмовіцца ад працэдуры абрання адзінага ў рамках БНБ 21

Аргкамітэт па стварэнні БХД можа спыніць удзел у выпрацоўцы стратэгіі па вызначэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Беларускага назалежніцкага блока.

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) можа спыніць свой удзел у выпрацоўцы стратэгіі па вызначэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Беларускага незалежніцкага блока (БНБ),

паведаміў 2 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго слоў, пасяджэнне рады БНБ, якое адбылося 1 чэрвеня, завяло працэдуру вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад БНБ «у тупік»

«Мы планавалі, што 1 чэрвеня гэтая працэдура будзе прынятая, але гэтага не адбылося. Нам давялося пайсці на кампраміс і прыняць за аснову адзін з прапанаваных варыянтаў працэдуры — варыянт Партыі БНФ. Гэта было зроблена для таго, каб была аснова для абмеркавання працэдуры вылучэння адзінага кандыдата», — сказаў Рымашэўскі.

«Калі б учора выніку не было ніякага, гэта б азначала канец перамоў у межах БНБ», — зазначыў Рымашэўскі.

«Калі да 15 чэрвеня не будзе выпрацаваная працэдура вызначэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад БНБ, то БХД будзе разглядаць пытанне аб спыненні далейшага ўзгаднення працэдуры.

Мы будзем працаваць з тымі суб’ектамі, якія гатовы супрацоўнічаць з намі ў гэтым пытанні», — заявіў Рымашэўскі. Ён зазначыў, што зараз БХД вядзе перамовы і з іншымі суб’ектамі беларускай апазіцыі. «Найбольшы прагрэс у перамовах дасягнуты з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй і з Еўрапейскай кааліцыяй у асобе Мікалая Статкевіча», — сказаў Рымашэўскі.

Сустаршыня БХД заявіў, што ў перамовах з АГП дасягнуты кампрамісны варыянт вылучэння адзінага кандыдата. »Кандыдат будзе вызначацца па колькасці ініцыятыўных груп, створаных у яго падтрымку, і ў выніку правядзення праймерыз у трох гарадах Беларусі. Апрача таго, патэнцыяльны адзіны кандыдат павінен будзе прыняць пэўныя патрабаванні да яго і падпісаць адпаведную заяву», — сказаў Рымашэўскі.

0
:) / Адказаць
02.06.2010 / 15:47
8 жэстаў, якія выдаюць жаданьне Рымашэўскага :)
0
Ігнат / Адказаць
02.06.2010 / 16:25
У Рымашэўскага ўжо даўно кантракт с "запраўдай".
0
Рыгор / Адказаць
02.06.2010 / 16:35
БХД можа пакінуць БНБ і Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) можа спыніць свой удзел у выпрацоўцы стратэгіі па вызначэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Беларускага незалежніцкага блока (БНБ) не адчуваецца розьніца?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру