Грамадства

15 гадоў таму парлямэнт зацьвердзіў бел-чырвона-белы сьцяг

Усё вырашыў голас дэпутата Віктара Шэймана

19 верасьня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў у якасьці нацыянальных сымбаляў бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоню». Гэта быў дзень нечуванага ўздыму ў грамадзтве.

Пра падзеі 15-цігадовай даўніны расказвае дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, перакладчык Лявон Баршчэўскі.

«Вяртаньне нацыянальных сымбаляў быў адным з найбольш пасьпяховых праектаў апазыцыі БНФ. У вельмі кароткі тэрмін, за месяц з моманту заканчэньня путчу і набыцьця незалежнасьці, была праведзеная велізарная праца, у тым ліку ў кулюарах.

Размовы вяліся з партыйнымі лідэрамі, у першую чаргу з абласнымі кіраўнікамі, з былым старшынём прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Георгіем Таразевічам, які меў велізарны ўплыў на намэнклятуру. З тагачасным прэзыдэнтам Акадэміі Навук Уладзімерам Платонавым, з мітрапалітам Філарэтам.

Мы паасобку апрацоўвалі найбольш няўпэўненых у сабе дэпутатаў. Было адчуваньне, што большасьць прыме. Але, каб унесьці зьмены ў Канстытуцыю, патрабавалася дзьве траціны. А з гэтым былі вялікія сумневы.

Ініцыятыву ў гэтым пытаньні выявілі Зянон Пазьняк, Валянцін Голубеў і Алег Трусаў – усе яны гісторыкі. Менавіта іх намаганьнямі ўдалося змабілізаваць мастакоў – Аляксея Марачкіна, Міколу Купаву, Уладзімера Крукоўскага, Лява Талбузіна і падрыхтаваць вельмі уражвальную выставу пра гісторыю нацыянальных сымбаляў проста ў фае залі паседжаньняў ВС.

Папярэдне абмяркоўвалася пытаньне на паседжаньні на камісіі па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны Вярхоўнага Савету.

Памятаю, што мітрапаліт Філарэт сказаў тады прыблізна так, што гэта будзе вялікім гонарам і добрым знакам для краіны, калі яна будзе жыць пад бел-чырвона-белымі колерамі Хрыста.

Для прыняцьця закону патрабавалася 174 галасы, але каб унесьці адпаведныя зьмены ў канстытуцыю – 230 галасоў. Пасьля падрабязнага абмеркаваньня, падчас якога выступілі Ніл Гілевіч, які прэзэнтаваў праект, а таксама Уладзімер Платонаў і Георгій Таразевіч і шэраг дэпутатаў, якія беспасярэдне не належылі да апазыцыі БНФ, адбылося галасаваньне.

Пры першых галасаваньнях аднаго-двух галасоў не хапала. Было то 228, то 229. Было дадатковае абмеркаваньне, і калі сьпікер Станіслаў Шушкевіч паставіў на галасаваньне яшчэ раз, неабходная колькасьць галасоў была сабраная.

Група артадаксальных камуністаў, якая супраціўлялася ўвядзеньню нацыянальных сымбаляў, назаўтра паспрабавала аспрэчыць рашэньне ВС.

Было заяўлена, што дэпутат Віктар Шэйман на месцы адсутнічаў, а ў раздрукаваных выніках, насупраць яго прозьвішча стаяла «за». Тады сп. Шэйман устаў і заявіў, што сапраўды ён галасаваў «за». І пасьля заявы адразу выйшаў уніз, паколькі пачуваўся нядобра.

Такім чынам адпаведны закон уступіў у сілу».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму10

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго28

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій7

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму10

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць