02.06.2010 / 22:35

Беларусь – Швецыя – 0:1 3

Адзіны гол у сустрэчы забіў на 47-й хвіліне Крысціян Вільхельмсан.

Нацыянальная зборная Беларусі прайграла ў таварыскім матчы зборнай Швецыі з лікам 0:1. Гульня прайшла ў сераду, 2 чэрвеня, на мінскім стадыёне «Дынама».

Адзіны гол у сустрэчы забіў на 47-й хвіліне Крысціян Вільхельмсан.

Такім чынам у серыі з трох таварыскіх матчаў падапечныя Бернда Штанге

дабіліся адной перамогі, згулялі адну нічыю і адзін матч прайгралі.

27 і 30 мая ў Аўстрыі зборная Беларусі правяла дзве таварыскія гульні з удзельнікамі чэмпіянату свету. Згуляла ўнічыю з Гандурасам – 2:2 і выйграла ў Паўднёвай Карэі – 1:0.

Праз два месяцы, 11 жніўня, у Каўнасе будзе згуляны яшчэ адзін таварыскі матч нацыянальнай зборнай, з камандай Літвы.

У верасні стартуе адборачны турнір да чэмпіянату Еўропы – 2012.

Сваю першую гульню зборная Беларусі згуляе ў гасцях 3 верасня супраць Францыі. 7 верасня – матч на сваім полі супраць Румыніі.

nn.by

0
Зёлкін-Трулялінскі / Адказаць
02.06.2010 / 22:44
Я ставіў на Швэдаў і выйграў 10л. Аліварыі!
0
Кейстут / Адказаць
03.06.2010 / 00:29
Зёлкін-Трулялінскі напiсаў(ла) Чэрвень 2, 2010 у 22:44 Я ставіў на Швэдаў і выйграў 10л. Аліварыі! ======== Каб вы абас..ся! :) А фаны з Б-12 для папулярызацыі беларусай мовы робяць больш, чым уся апазіцыя разам узятая: "Мы разам, нас многа, за намі перамога!" Жыве Беларусь і беларускі футбол!!!
0
Станкевіч / Адказаць
03.06.2010 / 00:47
Каб вы абас..ся! :) +++++++++++++++++++++++++ Гэта мне не пагражае. Калектыў халяўшчыкаў (каб яны паабсі..ся!) пакінуў мне з усяго выйгрыша толькі 0,5.:((
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру