Баранавіцкі гарвыканкам загадаў усім кіраўнікам абсталяваць працоўныя месцы «трывожнымі» кнопкамі. Гэта тычыцца фірмаў і прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць у працы наяўныя грошы.
Робіцца гэта дзеля бяспекі прадаўцоў і іншых работнікаў, якія аказваюць паслугі насельніцтву. Асаблівую ўвагу звяртаюць сігналізацыі ў начных крамах. Трэба адзначыць, што ў Баранавічах на сённяшні дзень крымінагенная сітуацыя даволі напружаная.
0
0
0
0
0
0