Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі паставіў кропку ў справе, што тычыцца спагнаньня з газэты «Комсомольская правда в Белоруссии» 60 млн рублёў у якасьці кампэнсацыі маральнага ўрону. Сёньня на прэс-канфэрэнцыі галоўны мытнік краіны адзначыў, што ўсе выйграныя ў судзе грошы пойдуць на набыцьцё школьнага аўтобусу для дзіцячага дому.

«Мяркую, што будзе прыемна «Камсамольскай праўдзе» даведацца, што грошы пойдуць Смургонскаму дзіцячаму дому. Калі будзе нармальна, на пералічаныя сродкі будзе набыты школьны аўтобус, якога ў дзяцей няма. На ім яны будуць езьдзіць у больніцы, на канцэрты», -- адзначыў Шпілеўскі. Старшыня ДТК падкрэсьліў, што з судовай справы ён не ўзяў ні капейкі. Свае далейшыя стасункі з прэсай сп. Шпілеўскі мае намер будаваць на жорсткім прынцыпе рэагаваньня на некарэктныя публікацыі: Калі будуць закранутыя мой гонар і годнасьць, я буду адэкватна гэта ацэньваць. Незалежна ад формы ўласнасьці. Я чакаю публікацый, якія дазволяць дапамагчы дзіцячым дамам» – сказаў старшыня ДТК журналістам.

Фота з сайту Дзяржаўнага мытнага камітэту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?