Як паведамілі ў пракуратуры Ляхавіцкага раёна, трагедыя адбылася 2 чэрвеня прыкладна ў 14.30 у вёсцы Сваяцічы.

Паводле папярэдніх звестак, хлопчык вырашыў пакупацца ў мясцовым вадаёме. Спускаючыся па бетоннай пліце, дзіця паслізнулася і павалілася. Цела дзіцяці знайшоў раварыст, які праязджаў міма, —

хлопчык ляжаў у вадаёме тварам уніз.

Хлопчык жыў у вёсцы Сваяцічы і, паводле слоў бацькоў, дрэнна плаваў. Акалічнасці яго гібелі высвятляе пракуратура Ляхавіцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?