Сённяшні дзень з’яўляецца самым цёплым за ўвесь вяснова‑летні перыяд, паведаміла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Паводле яе словаў, 3 чэрвеня апоўдні тэмпература паветра вагалася ад 24 градусаў цяпла ў Брэсце да плюс 29 градусаў у Гомелі.

Да канца дня тэмпература паветра яшчэ падвысіцца на 2 градусы і на большай тэрыторыі краіны складзе 30‑31 градус вышэй за нуль.

У Мінску апоўдні было плюс 28 градусаў. Да канца дня паветра яшчэ прагрэецца на пару градусаў. Аднак рэкордны максімум тэмпературы не будзе пераадолены. Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметэацэнтра,

у Мінску самы цёплы дзень 3 чэрвеня быў адзначаны ў 1995 годзе, калі тэмпература паветра склала 31 градус вышэй за нуль.

Спякоту ў другой палове дня 3 чэрвеня аслабяць навальнічныя дажджы, а на поўдні разам з навальніцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру, у многіх раёнах пройдуць моцныя дажджы і дзе‑нідзе нават магчымы град.

Людміла Парашчук паведаміла, што 4 чэрвеня надвор’е ў Беларусі ўжо зменіцца. Схаладае. Заўтра на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцныя залевы, якія будуць суправаджацца навальніцамі. Пры навальніцах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15‑20 метраў за секунду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?