16 студзеня на канале БТ паказалі першую сэрыю з цыклю «Эпоха». Праект мусіць распавесьці пра знакавыя гістарычныя постаці: Эўфрасіньню Полацкую, Францыска Скарыну, Адама Міцкевіча. Вядоўца Алег Лукашэвіч (на фота) кажа: «Мы задумалі адкрыць невядомыя раней факты». Першыя чатыры сэрыі прысьвечаныя Марку Шагалу.

Аўтары фільму пагутарылі з сынам мастака Дэвідам Мак-нілам, рабілі здымкі ў амэрыканскіх музэях. Удала выкарыстоўваецца поліэкран, старая хроніка і зжаўцелыя фатакарткі. Але глямурны стыль уваходзіць у канфлікт з эстэтыкай Шагала. Аўтарам не заўжды хапае такту адысьці ўбок і вывесьці на першы плян самога творцу. «А.Лукашэвіч у Бэрліне», «А.Лукашэвіч у Парыжы» выглядае для БТ крута, але хацелася б болей Шагала ў гэтых гарадах.

З 5-й хвіліны мігценьне кадраў пачынае раздражняць, як і навязьлівая клясычная музыка.

Праграма цалкам па-расейску (хоць вядоўца выдатна ведае беларускую) — і гэта канфармісцкая практыка шэрага тэлебачаньня. Але «Эпоха» — рэдкая перадача, якую можна на БТ глядзець.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?