7 чэрвеня пачынаецца візіт прадстаўнікоў беларускай апазіцыі ў Атаву. У дэлегацыю ўваходзяць лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, а таксама тры прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук і Андрэй Дзмітрыеў.

Візіт будзе адбывацца па запрашэнні камітэту па міжнародных справах канадскага парламента. Таксама цягам паездкі адбудуцца сустрэчы ва ўрадзе, з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый, журналістамі.

Анатоль Лябедзька кажа, што галоўнай мэтай паездкі з’яўляецца неабходнасць «заангажаваць Канаду ў беларускае пытанне». У парламенце Канады павінны адбыцца адмысловыя слуханні па Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?