7 чэрвеня польская газета Dziennik Gazeta Prawna паведаміла, што дыспетчар ваеннага аэрадрома ў Смаленску мог даць экіпажу самалёта Ту-154 няправільныя дадзеныя аб траекторыі яго пасадкі.

Па дадзеных выдання, якое спасылаюцца на польскую ваенную камісію і прадстаўнікоў пракуратуры, за 25 секунд да катастрофы дыспетчар пацвердзіў экіпажу, што самалёт знаходзяцца на правільнай траекторыі пасадкі, а ў рэчаіснасці лайнер быў ніжэй курсу.

Польскія эксперты лічаць, што дыспетчар мог даць ілжывую інфармацыю праз няправільныя дадзеныя радыёрадара, усталяванага на аэрадроме. «Разлікі паказваюць, што Ту-154 ўхіліўся (ад курса) так моцна, што радар, які правільна дзейнічае, павінен быў гэта зафіксаваць», — піша газэта, адзначаючы што Варшава мае намер папрасіць расейскі бок даць дадзеныя аб працы радара.

Апублікаваная раней стэнаграма перамоваў даказвае, што дыспетчар пастаянна паведамляў экіпажу аб правільнасці выбранай траекторыі для пасадкі. Апошняе пацвярджэнне правільнасці курса зарэгістравана за 25 секунд да авіякатастрофы.

Як паведамлялі СМІ, польскія і расійскія эксперты, што расследуюць крушэнне самалёта прэзідэнта Польшчы, разышліся ў меркаванні наконт прычын аварыі. У прыватнасці, польскі бок лічыць, што камісія «недаацаніла» ролю смаленскага дыспетчара, каманды якога былі запозненымі. У сваю чаргу расійскія спецыялісты перакананыя, што катастрофа Ту-154 адбылася праз неспрактыкаванасць пілотаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?