07.06.2010 / 22:46

Раманчук не супраць, каб ягоная жонка купіла вібратар 18

Кандыдат у прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі вырашыў жаніцца.

Жаніцьба па заданні партыі — выдатная нагода для піяру. І вось ужо «Народная воля» бярэ ў Раманчука інтэрв’ю на прыватныя тэмы.
Ён дзеліцца сваімі крэда.

«Ты прыхільнік групавога сэксу?» — пытаецца яго журналістка. (Вось жа, што наш народ працавіты цікавіць у кандыдату.) — «Не, — адказвае ён. — Для мяне выключаны такі варыянт з мужчынамі. А вось дамскі варыянт тэарэтычна дапускаю».

А што ліберальны кандыдат мяркуе пра сямейныя здрады?

«Факт уступлення маёй жонкі ў камуністычную партыю для мяне нашмат большая здрада, чым сэкс на баку. Дарэчы, некаторыя мужчыны з неўраўнаважанай псіхікай лічаць здрадай ужо тое, што жанчына купляе вібратар».
 — «А ты на падобныя цацкі рэагуеш спакойна?» — выпытвае цікаўная газецярка. — «Калі гэта дапамагае расслабіцца, атрымаць максімальную асалоду — так».

Калі так пойдзе далей, то свайго кандыдата будуць мець усе слаі беларускага насельніцтва, ад самых ліберальных да самых кансерватыўных.

«На якія ахвяры не пойдзеш дзеля прэзідэнцкага крэсла!» — іранізуе на сваім сайце з палітычнага канкурэнта «Правы альянс».

Сяргей Гезгала

0
Алеся-прыгожая з 9-й клясы. / Адказаць
07.06.2010 / 23:13
"Раманчук будзе не супраць, каб ягоная жонка купіла вібратар" Прабачце, а што гэта такое?
0
Dzianis / Адказаць
07.06.2010 / 23:38
оо, ужо можна пачынаць рабіць стаўкі наконт таго, ці паб'е гэтая навіна рэкорд па праглядах артыкула "Перавагі і заганы мастурбацыі" :)
0
ХАРУНЖЫ / Адказаць
08.06.2010 / 00:04
Яшчэ адно дзіця лейтэнанта Шмідта, яшчэ й ...
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру