Пульс (Pulse).

ЗША, 2006, каляровы, 90 хв.

Жанр: містычны фільм жахаў.

Адзнака: 5 (з 10).

Карціна «Пульс» прапануе выкінуць мабільнікі, адключыць кампутары, разьдзяўбаць тэлевізары – і ўцячы ў вясковую глухмень. Заклікі тлумачацца не настальгіяй па зямлі і натуральным беларускім жаданьнем пакапаць бульбу, а зусім празаічна: прывіды захапілі гарады.

Прышэсьце зданяў пачалося пасьля таго, як павесіўся студэнт-хакер. Сябры нябожчыка пачалі атрымліваць электронныя лісты ад памерлага, мабільнікі пачалі зьвякаць, а ў кампутары няшчаснага разьвялося такое!..

Гарадзкія кашмарыкі пра электронна-пабытовыя прыборы найлепей за ўсіх здымаюць японцы. Карціна «Пульс» тут не вынятак. Твор Джыма Санзэра ёсьць паўторам стужкі «Каіра» Кіёсі Курасавы. Руку да адаптацыі прыклаў Ўэс Крэйвэн, склаўшы амэрыканскі сцэнар.

Паўтор, як здараецца почасту, няроўны. Але попельна-шэрая прастора зацягвае, як тысячы рук мерцьвякоў. І чырвоны скотч – паранаідальная дэталь – адзіная абарона.

У галаве пасьля фільму нічога не застанецца. І гэта ж, у прынцыпе, плюс!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?