Нацыянальная авіякампанія «Белавія» 3 жніўня адкрые два новыя рэгулярныя напрамкі з Мінска — у Стакгольм і Тэгеран.

Як паведамляе авіякампанія, рэйсы Мінск‑Стакгольм будуць выконвацца тры разы на тыдзень на паветраным судне CRJ‑100/200, а Мінск‑Тэгеран — адзін раз на тыдзень на самалёце Boeing — 737/500.

Працягласць палёту з Мінска ў Стакгольм складзе 1 гадзіну 45 хвілін, у Тэгеран — 3 гадзіны 50 хвілін.

Пасажырам авіякампаніі будуць прапаноўвацца зручныя стыкоўкі цераз Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у гарады блізкага і далёкага замежжа. Усе палёты будуць выконвацца з абслугоўваннем у бізнес‑ і эканом‑класах.

«Белавія» таксама паведамляе, што найбліжэйшым часам пачнецца рэалізацыя авіябілетаў «па спецыяльных прывабных тарыфах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?