Беларускі Саўмін зацвердзіў спіс дзяржаўных СМІ, якім будзе аказана матэрыяльная дапамога. У спіс увайшлі «Савецкая Беларусь», «Рэспубліка», «Народная газета» і іншыя вядучыя дзяржаўныя выданні.

Згодна з пастановай Саўміна № 855 «Аб зацвярджэнні пераліку друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, рэдакцыям якіх у 2010 годзе выдзяляюцца субсідыі з рэспубліканскага бюджэту», у спіс на аказанне матэыярыяльнай дапамогі трапілі 24 выданні.

Пастановай загадана Міністэрству фінансаў сумесна з Міністэрствам інфармацыі пры фарміраванні рэспубліканскага бюджэту на 2011 і наступныя гады прадугледжваць фінансаванне друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, рэдакцыям якіх выдзяляюцца субсідыі.

У пералік друкаваных СМІ, якім прадугледжана выдзеліць субсідыі ўвайшлі:

1. «Алеся».

2. «Беларускі гістарычны часопіс».

3. «Беларусь. Belarus».

4. «Белорусская нива».

5. «Вместе!».

6. «Вожык».

7. «Вясёлка».

8. «Голас Радзімы» (дадатак да газеты «The Minsk Times»).

9. «Звязда» (дадаткі «Чырвоная змена», «Мясцовае самакіраванне»).

10. «Здравоохранение».

11. «Знамя юности».

12. «Зорька».

13. «Культура».

14. «Літаратура і мастацтва».

15. «Маладосць» (дадатак «Бярозка»).

16. «Мастацтва».

17. «Народная асвета».

18. «Народная газета».

19. «Нёман».

20. «Полымя».

21. «Родная прырода».

22. «Рэспубліка».

23. «Советская Белоруссия».

24. «Спортивная панорама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?