На падставе ўказа прэзідэнта №60 і пастановы Саўміна № 644 ствараецца Дзяржаўны рэестр інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютэрнай сеткі інтэрнет, размешчаных на тэрыторыі Беларусі.

Абавязак па падачы заяў на рэгістрацыю інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, уладальнікамі якіх з’яўляюцца кліенты «Белтэлекама», ускладзены на «Белтэлекам». Для ажыццяўлення рэгістрацыі кампанія праводзіць збор дадатковых звестак аб інфармацыйных рэсурсах кліентаў, з якімі «Белтэлекам» мае заключаныя дагаворы на паслугі арэнды дыскавай прасторы, паслугі хостынгу на базе Цэнтраў апрацоўкі звестак (VPS, Colocation, Dedicated), прадастаўленне статычных IP‑адрасоў (у тым ліку доступ у інтэрнет па SDSL, ISDN, byfly, выдзелены доступ у інтэрнет і інш.). На адрас кліентаў згаданых паслуг разасланы анкеты.

Для паспяховай рэгістрацыі інфармацыйных рэсурсаў (да 1 ліпеня 2010 года) «Белтэлекам» плануе аформіць і падаць заяву на іх рэгістрацыю на партале «БелГІЭ» не пазней як 15 чэрвеня.

«Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995 года. З’яўляецца першасным інтэрнет‑правайдэрам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу звестак па камутаванай сетцы агульнага карыстання, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнета, прадастаўляе ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае роўныя ўмовы працы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, прадастаўляе міжгародні і міжнародны роўмінг. Абаненцкая база кампаніі — больш як 3,8 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?