08.06.2010 / 10:48

Затрыманыя вайскоўцы‑тэрмінавікі, што падазраюцца ў крадзяжы крэдыткі польскага чыноўніка 2

Затрыманыя трое вайскоўцаў‑тэрмінавікоў Мінабароны, якія падазраюцца ў крадзяжы асабістых рэчаў польскага чыноўніка, які загінуў пры крушэнні самалёта Леха Качынскага пад Смаленскам, паведаміла інфармаваная крыніца ў расійскіх сілавых структурах.

«Паводле падазрэння ва ўчыненні гэтага злачынства затрыманыя трое вайскоўцаў, якія праходзяць тэрміновую службу ў падраздзяленні па абслугоўванні аэрадрома «Паўночны», куды павінен быў прызямліцца польскі борт №1, — сказала крыніца. — Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў. Следства ўжо валодае доказамі, якія пацвярджаюць іх вінаватасць».

0
Васька / Адказаць
08.06.2010 / 13:45
Як цікава! Інфармацыя пра крадзёж грошай з крэдыткі з'явілася ўжо некалькі дзён таму. З той пары польская прэса ўжо пісала, што Польшча звярнулася ў расейскую пракуратуру па гэтаму пытаньню. І польскі МЗС (здаецца, на яго была спасылка) ужо заяўляў нават, што расейцы ўжо затрымалі 3 (ці 4) амапаўцаў па гэтай справе. Потым расейцы апамяталіся і зразумелі, пэўна, чым можа абярнуцца такое іх "прызнанне". Ну на самой справе - калі крэдыткі скралі амапаўцы, то адразу паўстае пытаньне - а што тыя амапаўцы там рабілі, на месцы катастрофы? І як знайшлі крэдытку? (як увогуле захавалася тая крэдытка, калі ж ахвяраў катастрофы прыйшлося па ДНК апазнаваць?). У выніка расейцы пайшлі ў адступную, і ўжо гучалі заявы, што "Это фсё лош!", "Обвіненія цынічны і кошчунственны!", карацей - "Нікто нічего не воровал". Цяпер вось з'яўляецца байка пра "срочнікаў". Хм, так а як жа быць са словамі, што ніхто нічога не краў? А срочнікі тыя..Дзе яны крэдыткай расплачваліся? У вайсковым буфеце? Тэатр абсурда. Нагадвае тую дрэнную камедыю з "механікам Владіміром Івановым" - новаспечаным аўтарам таго самага скандальнага відэа!
0
А яшчэ цікава / Адказаць
08.06.2010 / 16:51
хто ім пін-код паведаміў (любая крэдытка пасля 3 неправільных пін-кодаў блакуецца)? Можа сам п.Пшэвозьнік (польскія СМІ ўжо паінфармавалі чыя гэта картка), калі яго дабівалі, ці тэрмінавікі валодаюць тэхналогіей адгадкі пін-кодаў? Карацей, яшчэ адзін факт на карысць т.зв."тэорыі змоваў", якую так усільна высмеіваюць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру