09.06.2010 / 11:24

Дзе беларусу адпачыць без візы: Грузія 11

Нятанна, але як альтэрнатыва чарнаморскім пляжам Украіны.

Нятанна, але як альтэрнатыва чарнаморскім пляжам Украіны.

Фота kavkaz-uzel.ru.

Грузія — краіна ў Закаўказзі. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора. Сталіца — Тбілісі. У Грузіі пражывае больш за 4,5 млн. чалавек. Мяжуе з Арменіяй, Турцыяй, Азербайджанам, Расіяй.

Дзяржаўная мова — грузінская. Большасць старэйшага насельніцтва разумее рускую. Моладзь валодае англійскай. Пры нагодзе можна адзначыць, што вы прыехалі з Беларусі. Бо адносіны да беларусаў у грузінаў добрыя. Выклікана гэта і тым, што мы не прызналі незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Найбольш папулярныя месцы адпачынку на ўзбярэжжы Чорнага мора — Батумі, Кабулеці, Поці, Гоніа, Сарпі.

Акрамя мора можна наведаць горы. Варта паглядзець на сярэднявечнае сяло-крэпасць Шацілі, гарады Кутаісі, Баржомі. У Грузіі — дзесяць нацыянальных паркаў, у якіх можна пазнаёміцца з усёй прыгажосцю прыроды краіны.

Нягледзячы на ўсе захады грузінскага кіраўніцтва палепшыць умовы для турыстаў,

у Грузіі застаецца нізкім узровень абслугоўвання і існуюць праблемы камунікацыі.

Кампенсуюцца гэтыя мінусы нацыянальнай кухняй і ветлівасцю людзей.

Знаходзіцца ў Грузіі беларусам можна да 90 дзён. Але трэба мець на ўвазе, што

ў краіну могуць не ўпусціць пры наяўнасці ў пашпарце памежных штампаў расійскіх КПП з Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Таму штампы трэба атрымліваць не ў пашпарт, а на асобнай паперцы. Таксама грузінскія памежнікі могуць запатрабаваць у беларусаў візу. Але настойвайце на тым, каб яны спраўдзілі інфармацыю. Віза беларусам не патрэбная.

Найбольш зручна да Грузіі дабірацца на самалёце. З Мінска ёсць наўпрост рэйсы да Тбілісі. Дарога зойме каля трох гадзін. Па коштах — 260-300 еўра ў абодва бакі. А ўжо з Тбілісі можна маршруткай дабірацца да мора. Нязручна, бо няблізка. Але можна па дарозе зладзіць невялікую экскурсію.

Нумар у гатэлі на моры абыдзецца ад 30 даляраў. Танней можна зняць пакой.

Адшукаць беларускія турфірмы, якія прапаноўвалі б адпачынак у Грузіі, не атрымалася. Гэты накірунак у беларусаў не карыстаецца папулярнасцю з-за адсутнасці інфармацыі.

Валюта — лары. 1 еўра – 2,2 лары. Згодна з курсам Нацыянальнага банка Грузіі, за 10 тысяч беларускіх рублёў даюць 6,1 лары.

З Грузіі ў якасці сувеніра абавязкова трэба прывезці віно, якім славіцца краіна. Кінзмараулі, Хванчкара, Ркацэтэлі…

Паглядзець пералік краін, у якія беларусам не патрабуюцца візы, можна тут. Таксама чытйце аб Чарнагорыі.

Падрыхтаваў Кастусь Матушыч

0
mikola ramanau / Адказаць
09.06.2010 / 13:21
ne pravilny adkaz....ja licu mozna adpacyvac u insyh mescah,tolki treba na 'vybarah'zrabic insy vybar....16 god bez sensu....Espanie cakaie belarusau....Tarragona,Salou,Espanie. p.s.vinsavanni maim siabram u secive NN.
0
Станкевіч / Адказаць
09.06.2010 / 13:43
Грузія значна больш цікавейшая й прывабная, у пляне адпачынку за Ўкраіну. У тым ліку прывабнейшая за Гішпанскія курорты. Хто паедзе - не пашкадуе. Гарантую. А прапанаваная Міколам Таррагона - увогуле не для адпачынку. Хаця б ужо таму, што гэта даволі актыўны порт, з суднабудаўнічай (рамонтнай) інфраструктурай і нафтавымі тэрміналямі, блізкасьць вялікага гораду Барсэлёны. Гэта не дазваляе лічыць таррагонскае паветра й мора чыстымі. Ды й сам горад нецікавы ў вялікім градусе.
0
mikola / Адказаць
09.06.2010 / 14:33
2.stankevic.ja adpacyvaiu u Salou,14 km ad Tarragony,kudy ezdiu pagliadzec mury jakim nekalki tysiac gadou,i pazbirac kamenni...paslia Gispanii pry usioi pavaze da Ukrainy, pry mzlivasci paedu tolki siudy....a da Barselony 100 km...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру