08.06.2010 / 14:35

Фонд Адэнаўэра падтрымае беларускую апазіцыю на прэзідэнцкіх выбарах 15

Пра гэта заявіў кіраўнік фонду еўрадэпутат Ганс-Герт Пётэрынг.

Фонд імя Конрада Адэнаўэра (ФРГ) падтрымае беларускую апазіцыю на выбарах прэзідэнта. Пра гэта кіраўнік фонду еўрадэпутат Ганс-Герт Пётэрынг заявіў 7 чэрвеня на сустрэчы ў Берліне з маладымі беларускімі кансерватыўнымі палітыкамі.

Як паведамляе прэс-служба фонду, Пётэрынг заявіў, што праз падтрымку апазіцыі фонд спрыяе дэмакратызацыі Беларусі. Па яго словах, «дзякуючы падтрымцы дэмакратычных сілаў у Беларусі атрымаюць перамогу чалавечую годнасць, дэмакратыя, свабода».

Кіраўнік фонду Адэнаўэра таксама лічыць важным, каб Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які працуе ў Вільні, атрымаў магчымасць вярнуцца ў Менск.

Як паведамлялася раней, Пётэрынг наведаў Мінск у лютым 2010 года.

6-11 чэрвеня па запрашэнні кіраўніка фонду Адэнаўэра ў Германіі знаходзіцца група беларускіх маладых палітыкаў. Мэта візіту — дыялог з нямецкімі і еўрапейскімі палітыкамі розных галін улады. Праграма прадугледжвае сустрэчы ў МЗС ФРГ, ведамстве федэральнага канцлера, бундэстагу, партыі «Хрысціянска-дэмакратычны саюз», з прадстаўнікамі Маладога саюза Германіі, Таварыства хрысціянска-дэмакратычных студэнтаў, а таксама Усходняга камітэта германскай эканомікі.

0
Зёлкін-Трулялінскі / Адказаць
08.06.2010 / 14:40
Фонд Адэнаўэра падтрымае беларускую апазіцыю на прэзідэнцкіх выбарах +++++++ Цяперака ўжо афіцыйна й адчынена? Гэта іншая справа. Гэта правільна. Даўно б так.
0
Scooter / Адказаць
08.06.2010 / 15:12
А каго канкрэтна яны будуць фінансаваць, ён ні сказаў? :)
0
Мінак / Адказаць
08.06.2010 / 15:23
А маладыя палітыкі гэта якія менавіта?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру