08.06.2010 / 16:41

ФСБ ад пачатку ведала пра марадзёрства на месцы падзення польскага самалёта 8

Названыя імёны чатырох падазраваных вайскоўцаў. Трое з іх былі раней судзімыя.

Названыя імёны чатырох падазраваных вайскоўцаў. Трое з іх былі раней судзімыя.

Як паведамілі РБК у Следчым камітэце пры пракуратуры РФ, калі прадстаўнік Дэпартамента крымінальных расследаванняў Рэспублікі Польшча звярнуўся да расійскіх праваахоўных органаў з просьбай праверыць факт выкарыстання на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі банкаўскіх карт аднаго з пасажыраў самалёта, пацярпелага крушэнне пад Смаленскам, ФСБ ужо ведала пра гэты факт і расследавала справу.

Аказваецца, камандаванне вайсковай часткі, якая забяспечвае дзейнасць ваеннага аэрадрома пад Смаленскам, паведаміла ў праваахоўныя органы, што ў вайскоўцаў тэрміновай службы выяўленыя замежныя банкаўскія карты.

Следства высветліла, што вайскоўцы Сяргей Сыраў, Ігар Пуставар, Артур Панкратаў і Юры Санько, якія знаходзіліся 10 красавіка 2010г. у ачапленні месца падзення самалёта, паспелі скарыстацца скрадзенымі з месца трагедыі банкаўскімі карткамі загінуўшых палякаў, зняўшы з іх грошы на суму больш за 60 тыс. расійскіх рублёў (каля 1600 еўра).

У дачыненні салдат распачатая крымінальная справа паводле п. «а» ч.2 ст.158 КК РФ (крадзеж, учынены групай асоб па папярэдняй змове). Усе чацвёра абвінавачаных прызналіся ў зробленым і актыўна супрацоўнічаюць са следствам. У дачыненні да абвінавачаных абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад назіранне камандавання вайсковай часткі.

У ведамстве адзначаюць, што трое з абвінавачваных былі раней судзімыя: Сыраў — за здзяйсненне рабавання, Панкратаў — за выраб, захоўванне, перавозку або збыт падробных грошай ці каштоўных папер, Санько — за крадзеж.

Варта адзначыць, што расійскі бок да апошняга адмаўляў гэты факт. Не каментавалі інфармацыю польскага боку ні Міністэрства абароны, ні МУС Расіі. Прадстаўнікі апошняга, паколькі першапачаткова палякі падазравалі ў марадзёрстве супрацоўнікаў смаленскага АМАПу, назвалі гэьую інфармацыю «цынічнай і блюзнерскай».

0
Беларус / Адказаць
08.06.2010 / 16:49
Вось табе и салдаты. Усе судзімыя. Як можна такіх антысацыяльных элементаў дапускаць у армію? Гэта звецца поўнай дэградацыяй войска.
0
А можа / Адказаць
08.06.2010 / 17:46
гэта супрацоўнікі спецслужбаў, якія дабівалі раненых палякаў, зза сваёй сквапнасці забралі крэдыткі і даведаліся ад уладальнікаў пін-коды (бо без пін-кодаў гэта кавалак каляровай пласмасы, а пасля 3 неправільных пін-кодаў яна блакуецца), а выжыўшыя палякі думалі, што можа гэта простыя крымінальнікі і яны пін-кодамі ўратуюцца... Потым, калі ў Польшчы заўважылі, што грошы здымаюцца (хітры ход - ведаючы схільнасць рускіх да халявы - трохі пачакаць, не адразу блакаваць крэдыткі), зрабілі запыт у пракуратуру РФ. Арганізатары такога не чакалі, бо ўсім даўно вядома, што "жадность фраера сгубила", а тут вось табе - выканаўцы-кілеры засвяцілісь з крэдыткамі. Таму, (цытата) "расійскі бок да апошняга адмаўляў гэты факт. Не каментавалі інфармацыю польскага боку ні Міністэрства абароны, ні МУС Расіі (правяралі, ці праўда). Прадстаўнікі апошняга, паколькі першапачаткова палякі падазравалі ў марадзёрстве супрацоўнікаў смаленскага АМАПу, назвалі гэтую інфармацыю «цынічнай і блюзнерскай» (і станавіліся ў позу пакрыўджанай нявіннасці)". Калі аказалася, што гэта праўда і далей "ісці ў несазнанку" ўжо няма як, то знайшлі для прыкрыцця тэрмінавікоў-крымінальнікаў (гэта ў арміі РФ няцяжка), якіх адпаведным чынам апрацавалі і можа нават нешта паабяцалі, таму такая лагодная "мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад назіранне камандавання вайсковай часткі". Карацей, чым далей, тым цікавей.
0
ну-ну / Адказаць
08.06.2010 / 19:00
Жах! Проста жах... Кроў стыне...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру