Эканоміка3636

Беларусь і Польшча могуць стаць газавым Эльдарада

Беларусь таксама. Радовішчы сланцавага газу цягнуцца ад Балтыйскага мора на Палессе.

Радовішчы сланцавага газу цягнуцца ад Балтыйскага мора на Палессе.

140 мільёнаў даляраў на пошук сланцавых радовішчаў газу ў Польшчы хоча выдаткаваць канадская кампанія Talisman Energy і брытанская фірма San Leon Energy, заявіў дырэктар апошняй Ойсін Фанінг у інтэрв’ю The Times.

У доўгім спісе кампаній, якія хочуць выдаткаваць на гэта сотні мільёнаў даляраў, — сусветныя паліўныя магнаты: амерыканскія ExxonMobil, Chevron, ConocoPhillips, Marathon Oil, нарвежская Statoil, французская Total.

Грошы на пошукі радовішчаў выдаюцца Польшчы ад 2008 году. Спачатку гэта не агалошвалася, а ўвесну вядомая кансалтынгавая кампанія Wood Mckenzie заявіла, што Польшча можа мець 1,4 трлн кубаметраў газу — столькі ж, колькі і Нідэрланды. Іншыя эксперты ацэньваюць польскія рэсурсы да 3 трлн кубаметраў. Гэта было б астранамічным багаццем на суму 1 трлн даляраў.

На думку геолагаў, Польшча мае найбуйнейшыя ў Еўропе радовішчы сланцу, які ўтрымлівае газ. І цяпер

ёсць верагоднасць таго, што Польшча не толькі стане незалежнай ад імпарту прыроднага газу, але і будзе даволі буйным экспарцёрам яго ў ЕС.

З выкарыстаннем новага метаду бурэння, прадстаўленым амерыканцамі, 3–4 гады таму адбыўся прарыў у здабычы ў Польшчы газу з радовішчаў сланцу. У прасвідраваны падземны тунэль уводзіцца пад вялікім ціскам вада, змяшаная з пяском і хімікаліямі. Гэтая сумесь стварае ў скале сетку каналаў, праз якую ачышчаны газ цячэ ў верхнюю частку свідравіны.

Некаторыя эколагі ў ЗША асцерагаліся, што таямнічыя хімікаліі атруцяць пітную ваду. Здабывальнікі газу гарантуюць, што такой рызыкі няма.

Кангрэс яшчэ праводзіць даследаванне, але еўрапейскія і японскія кампаніі ўжо трацяць мільярды даляраў, каб купіць фірмы, якія спецыялізуюцца на здабычы газу са сланцу.

Амерыканскае вынаходніцтва скаланула сусветную энергетыку. У 2003 годзе кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы Алан Грынспен заявіў, што запасы газу ў ЗША падышлі да канца, і Амерыцы давядзецца імпартаваць звадкаваны прыродны газ. У мінулым годзе высветлілася, што дзякуючы росту здабычы газу са сланцу амерыканцам нявыгадна ўвозіць звадкаваны прыродны газ.

Звадкаваны газ, што завозіўся з Катара, купляла Еўропа, а з прычыны, што ён быў удвая таннейшы за расійскі, «Газпром» пачаў страчваць тут рынак. Таму расійскую карпарацыю раздражняюць паведамленны пра радовішчы газу ў Польшчы.

Калі ў 1969 амерыканскія кампаніі знайшлі прыродны газ у Нарвегіі, яна стала самым вялікім канкурэнтам «Газпрому» ў Еўропе. Ці стане такім канкурнтам Польшча, будзе вядома ў найбліжэйшыя тры-пяць гадоў, але заходнія энергетыкі не сумняюцца:

«У Польшчы са сланцавым газам будзе тое ж, што ў ЗША, — запэўнівае Крыс Хопкінс з французскай кампаніі Schlumberger, сусветнага лідэра ў галіне тэхналогій эксплуатацыі радовішчаў.

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек11

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць