«Наша Ніва» падлічыла, паслугамі якога з беларускіх аператараў зручней за ўсё карыстацца, выязджаючы ў падарожжа па Еўропе.

Выпраўляючыся ў доўгачаканы замежны адпачынак, людзі не хочуць заставацца па-за зонай доступу. Яны гатовыя плаціць вялікія грошы, каб нават на пляжы Адрыятычнага мора да іх маглі датэлефанавацца сваякі ці дырэктар кампаніі. Роўмінг прапануюць усе тры GSM-аператара — MTC, Velcome і Life:). Кожны з іх мае істотныя асаблівасці.

МТС вызначаецца лёгкасцю падлікаў тарыфаў. Уся Еўропа разбітая на тры зоны — «Еўропа 1», «Еўропа 2» і краіны СНД. У кожнай — свае тарыфы ў далярах. Зручна вылічваць, але дорага плаціць.

МТС прадастаўляе самыя дарагія паслугі ў роўмінгу.
Ільготныя размовы распаўсюджваюцца толькі на Расію і Украіну.
Life:) пакуль што працуе толькі ў 16 еўрапейскіх краінах, але мае звышвыгадны льготны тарыф у шасці краінах — Расіі, Украіне, Турцыі, Польшчы, Балгарыі і Румыніі.
Канкрэтныя цэны можна паглядзець у нашай табліцы, толькі варта ўлічваць, што за кожны дзень, калі за мяжой выкарыстоўваліся галасавыя паслугі, з рахунка дадаткова здымаюцца 999 рублёў.

Тарыфы, якія прапануюцца кампаніяй Velcom, складана пераўтварыць у сістэму, лёгкую для запамінання. Адзіная нязменная лічба — 1770 рублёў за ўваходзячы званок. Усе астатнія хаатычна змяняюцца. Пры гэтым

Velcom застаецца самым выгадным у Заходняй, Паўночнай і Паўднёвай Еўропе
(глядзі карту).

Чырвоны - МТС, сіні — Velcom, зялёны — Life:)

Чырвоны - МТС, сіні — Velcom, зялёны — Life:)

Часцей за ўсё айчынныя турысты карыстаюцца трыма паслугамі — тэлефануюць у Беларусь, пішуць смс-кі ў Беларусь і прымаюць званкі з радзімы. Нагадаем, што ўваходныя смс-кі застаюцца бясплатнымі нават у роўмінгу.

Цэны на гэтыя паслугі прыведзеныя ў табліцы. У яе трапілі самыя танныя варыянты з прапанаваных аператарамі. У якой менавіта замежнай сетцы трэба зарэгістравацца, каб атрымаць недарагую сувязь, варта ўдакладніць на сайтах аператараў.

На карце пазначаныя «сферы ўплыву» кожнага з аператараў. Чырвоным колерам пазначаныя краіны, дзе танней за ўсё карыстацца паслугамі МТС, сіні — Velcom, зялёны — Life:).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?