Маладафронтавец Артур Фінькевіч, які адбывае пакараньне на «хіміі» ў Магілеве, пазбаўлены права пакідаць інтэрнат пасьля працы і на выходных цягам месяца. Таксама палітвязень ужо ня можа прэтэндаваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.

Падставай для такога рашэньня стала парушэньне ім распарадку спецустановы. Нагадаем, 14 верасня ў Магілёве адбыўся «хапун», падчас якога спэцназаўцы затрымалі больш за два дзясяткі моладзевых актывістаў. У ліку затрыманых аказаўся і Фінькевіч, які без дазволу камэндатуры прыйшоў на прыём да юрыста, хаця ў той час мусіў знаходзіцца ў лякарні.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?