11.06.2010 / 15:02

У Светлагорску мужчыну засыпала зямлёй пры спробе выкапаць калодзеж ля царквы 4

У Светлагорску раніцай 11 чэрвеня мужчыну засыпала грунтам пры спробе выкапаць калодзеж.

Як паведамілі ў прэс‑службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, у 10.20 у Светлагорскі аддзел па НС паступіла паведамленне аб тым, што мужчыну засыпала зямлёй. Пры выездзе на месца аказалася, што мясцовы жыхар капаў калодзеж на тэрыторыі Свята‑Пакроўскай царквы. Ён выкапаў яму глыбінёй 4 метры і шырынёй 2,5 метра, і калі быў у яме, на яго абваліўся грунт. Ратавальнікі прыкладна ў 11.00 адкапалі пацярпелага. Мужчына перададзены медыкам.

0
Юрась Карасевіч / Адказаць
11.06.2010 / 15:38
І як можна пасьля такога казаць, што Бог ніколі не памыляецца?! Як пасьля такога можна навогул паважаць Бога?!!
0
Хведзя / Адказаць
11.06.2010 / 16:27
Бог не памыляецца. Яго проста няма.
0
Gala / Адказаць
11.06.2010 / 16:39
Boh zhyvie!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру