Браты-славяне свайго не папусцілі: Славенія – Алжыр 1:0.

Славенец Робэрт Корэн забіў пераможны гол алжырцам.

Славенец Робэрт Корэн забіў пераможны гол алжырцам.

Чэмпіянат праходзіць пад зыкі трубаў вувузэлаў.

Чэмпіянат праходзіць пад зыкі трубаў вувузэлаў.

Удзень, 13 чэрвеня, прайшоў другі матч першага туру ў групе «С». Зборная Славеніі мінімальна перамагла Алжыр з лікам 1:0. На 79-й хвіліне адзіны гол у сустрэчы забіў паўабаронца англійскага «Уэст Бромвіча», які (клуб) вярнуўся сёлета ў прэм’ер-лігу, Робэрт Корэн.

Абедзве каманды практыкуюць абарончы футбол.

Алжырцы дамінавалі большую частку матча, аднак славенцы ёмка выкарысталі адзін са сваіх нешматлікіх шанцаў. Удар быў няхітры, але галкіпер спудлаваў.

Паспрыяла таму выдаленне Абдэлькадэра Гезаля за дзве жоўтыя карткі. Ён быў выйшаў на замену на 59-й хвіліне, але правёў на полі ўсяго-ткі чвэрць гадзіны.

Дарэчы, гісторыкі цвердзяць, што славенскае племя паўтары тысячы гадоў таму вырушыла ў міграцыю аднекуль з раёна Белавежскай пушчы. І можа быць, гэта адзін з найбліжэйшых да беларусаў народаў.

Нагадаем, учора ў гэтай жа групе зборныя Англіі і ЗША згулялі ўнічыю – 1:1.

Пасля 1 туру: Славенія – 3, Англія, ЗША – 1, Алжыр – 0.

У 2-м туры ў пятніцу Славенія згуляе з ЗША (17:00), а Англія – з Алжырам (21:30).

Зараз у барацьбу ўступаюць зборныя групы «D».

А 17-й пачнецца матч Сербія – Гана (яго транслюе тэлеканал «Лад»), у 21:30 – Нямеччына – Аўстралія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?