Кіраўнік Беларусі прыняў сёння даверчыя граматы ў паслоў 12 краін, у тым ліку Украіны, Грузіі і Арменіі.

Што да прыняцця грамат пасла Грузіі, то Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што беларусы таксама заўсёды з павагай ставіліся да працоўнага народа Грузіі, яго старадаўняй гісторыі і найбагацейшых традыцый. «Узаемная цікавасць, натуральнае жаданне выкарыстоўваць існуючыя ў нас магчымасці стануць магутнымі стымуламі для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва не толькі ў эканамічнай сферы, але і ў галіне адукацыі, культуры, спорту, турызму і іншых галінах», — дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў Грузіі за падтрымку на праведзеным у Осла песенным конкурсе «Еўрабачанне‑2010» (Грузія прысудзіла беларускай групе «3+2» вышэйшую ацэнку — 12 балаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?