14.06.2010 / 15:08

У Барысаве разагналі мітынг жыхароў, якія пратэставалі супраць пабудовы АЗС 4

Прадстаўнік «Беларуснафты» паабяцаў пасадзіць 2000 дрэваў. У адказ жыхары заявілі, што «садзіць трэба не дрэвы, а чыноўнікаў».

Затрыманы барысаўскі праваабаронца Аляксандр Абрамовіч.

Пры падрыхтоўцы будаўнічай пляцоўкі былі спілаваныя дзесяткі соснаў. Фота Электронный Борисов.

14 чэрвеня а 10 гадзіне ў барысаўскім мікрараёне Лядзішча пачаўся несанкцыянаваны мітынг мясцовых жыхароў. Людзі пратэставалі супраць пабудовы ў рэкрэацыйнай зоне вайсковага шпіталя АЗС.

Мясцовы праваабаронца Аляксандр Абрамовіч, які падаваў заяўку на мітынг і не атрымаў дазволу, быў затрыманы міліцыянтамі. Яго пасадзілі ў аўто і спрабавалі адвесці ў пастарунак, але атрымалася гэта не адразу: мітынгоўцы абкружылі легкавік і не давалі яму з’ехаць.
Цяпер тэлефон праваабаронцы не адказвае.

Як паведаміла адна з пратэстоўцаў Тамара Каважэнка, якая на апошніх парламенцкіх выбарах пазмагалася за дэпутацкі мандат з вайскоўцам, гэта быў ужо другі мітынг мясцовых жыхароў. Першы сабраў 28 траўня больш за 200 чалавек, ён таксама быў несанкцыянаваны. Тады ўлады не наважыліся разганяць жыхароў мікрараёна і прапанавалі ім правесці сход у мясцовай школе. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтарпадукт», каму належыць будучая заправачная станцыя, прадстаўнікі мясцовай улады. Напрыканцы сходу намесник старшыні Барысаўскга райвыканкаму Віктар Саковіч заявіў прысутным, што рашэнне выканкама наконт будаўніцтва АЗС з улікам меркавання мясцовых жыхароў будзе падрыхтаванае да 14 чэрвеня. Аднак да панядзелка людзі так і не пачулі адказу ад уладаў.

На пытанне карэспандэнта «НН», якое рашэнне па будаўніцтве АЗС усё ж прыняў выканкам Віктар Мікалаевіч шчыра прызнаўся, што не ведае. «Не ведаю. Я не займаюся гэтым пытаннем».

Па словах Тамары Валянцінаўны, мясцовыя жыхары прапанавалі чатыры пляцоўкі для пабудовы заправачнай зоны, якія знаходзяцца па-за тэрыторыяй жылой зоны. Мясцовыя жыхары і без гэтага наракаюць на складаную сітуацыю на дарогах мікрараёна, на частыя аварыі. «А тут яшчэ і АЗС збудуюць!» Акрамя таго, абурэнне месцічаў выклікала тое, што пры падрыхтоўцы будаўнічай пляцоўкі былі спілаваныя дзесяткі соснаў. Гэта пры тым, што мікрараён і без гэтага мае малую зялёную зону.

На сходзе 28 траўня прадстаўнік «Беларуснафты» паабяцаў пасадзіць узамен 2000 дрэваў. У адказ абураныя жыхары заявілі, што «садзіць трэба не дрэвы, а чыноўнікаў».

Мікрараён Лядзішчы і суседні з ім Дымкі сумнавядомыя сваімі штогадовымі падтапленнямі падворкаў прыватнага сектару. Цяпер з месца пабудовы АЗС людзям прывозяць за немалыя грошы пясок. Гэта яшчэ адзін момант, які абурае людзей і прымушае іх ісці на вуліцу. Адно з патрабаванняў — адкліканне абранага на парламенцкіх выбарах дэпутата ад 7-й выбарчай акругі палкоўніка Валерыя Гнілазуба.

На сёння пад патрабаваннямі спыніць будаўніцтва АЗС падпісаліся каля 1700 мясцовых жыхароў. Дапамагалі ў сборы подпісаў і сябры грамадскай кампаніі «Гавары праўду».

Сямён Печанко, фота Электронный Борисов

0
АВАЛАВА / Адказаць
14.06.2010 / 19:29
А цяпер скажам праўду. Аляксандр Абрамовіч--інвалід ІІ групы па агульнаму захворваньню--жыве з жонкай у горадзе Маладэчна(прапісаны ў Барысаве). Яны ўдваіх(бо ў Аляксандра адказваюць ногі) едуць з Маладэчна ў Барысаў, каб супрацьстаяць невукам і тарбахватам, у якіх на першым пляне--грошы, грошы, грошы. Зьбіраюцца некалькі дзясяткаў жыхароў, якім жыць ў гэтым пекле побач з АЗС. Сярод іх паўдзясятка здаровых мужыкоў. І гэтае "насельніцтва" дазваляе тром міліцыянтам забраць чалавека і заціснуць яго ў машыну. Людзі! Ды ён жа і ў Маладэчне пражыве. ТУТ жыць вам.
0
антон астаповіч / Адказаць
14.06.2010 / 22:53
Затое "праўдарубы" сёння крывю дзеля піяру здавалі!!!
0
это они против АЭС / Адказаць
14.06.2010 / 23:21
милиция подумала, что против Атомной электростанции бастуют :)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру