Жаночая зборная Беларусі ў чарговым матчы кваліфікацыі раўдну чэмпіянату Эўропы-2007 у гасьцях саступіла камандзе Вугоршчыны – 47:54. Матч праходзіў у горадзе Кермэнд, у далечыні ад ахопленага полымем Будапэшту.
У іншым матчы дня баўгаркі аказаліся слабейшымі за зборную Грэцыі – 55:81. Пасьля 5 тураў у актыве зборнай Грэцыі чатыры перамогі, у беларусак у вугорак – па 3, у баўгарак – 0.
У апошнім туры нашы ў Менску ў суботу 23 верасьня (Палац спорту) згуляюць са зборнай Грэцыі. Каб выйсьці на Эўропу, трэба толькі перамагаць.
0
0
0
0
0
0