Урад зацьвердзіў архітэктурны праект пабудовы працягу першай лініі менскага мэтрапалітэна ад станцыі «Інстытут Культуры» да станцыі «Пятроўшчына», на паўднёвым захадзе сталіцы. Да 2011 году будуць пабудаваныя тры новыя станцыі – «Грушаўская», «Міхалова» і «Пятроўшчына».

Далей менскае мэтро павінна пашырыцца да чатырох ліній з перасадачнымі вузламі на станцыях «Трактарны завод», «Фрунзенская», «Акадэмія навук» і «Маскоўская». Трэцяя лінія злучыць мікрараён «Зялёны луг» праз цэнтар зь мікрараёнам «Курасоўшчына». Чацьвёртая лінія мэтрапалітэна аб’яднае Чыжоўку і Серабранку з цэнтрам гораду і мікрараёнам «Вясьнянка».

У застаўцы выкарыстанае фота Глеба Лабадзенкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?