Мінскі гатэль «Кастрычніцкі», што на вуліцы Энгельса, зачынены на рэканструкцыю.

Як распавёў дырэктар гатэля «Мінск» Мікалай Жураўскі («Кастрычніцкі» з’яўляецца структурным звяном гэтага прадпрыемства), у ліпені пачынаецца частковы дэмантаж старога будынка. Фактычна замест ранейшага будынка з’явяцца тры корпусы. У двух з іх размесцяцца жылыя нумары. Яшчэ адзін змесціць у сябе паркінг, фізкультурна‑аздараўленчы цэнтр, салон прыгажосці, більярдны клуб.

З’явяцца ў новым комплексе і залы для перамоваў, памяшканні для правядзення буйных мерапрыемстваў, напрыклад, дыпламатычных сустрэч, семінараў. Гатэль стане пяцізоркавым і зменіць сваю назву на «Прэзідэнт‑гатэль». Рэканструяваць аб’ект будзе турэцкая кампанія, якая выйграла конкурс. Плануецца, што работы прадоўжацца да сярэдзіны 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?