21.09.2006 / 12:57

На тры месяцы прыпынены выхад часопісу ARCHE 11

Галоўны рэдактар Валер Булгакаў мяркуе, што прычына – апошні нумар часопісу

Сёньня рэдакцыя часопісу «ARCHE» атрымала ліст зь Міністэрства інфармацыі, датаваны 19 верасьня 2006 г. У лісьце ўтрымліваецца другое папярэджаньне і прыпыненьне выданьня часопісу на тры месяцы.

Папярэджаньне вынесенае за парушэньне артыкулу №11 «Закону РБ аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі». Падстава – за зьмену тэматыкі (спэцыялізацыі) часопісу «ARCHE», публікацыямі грамадзка-палітычнага характару. У выніку на падставе арт. 16 «Закону РБ аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы выданьне часопісу «ARCHE».

Галоўны рэдактар Валер Булгакаў мяркуе, што сапраўднай прычынай прыпыненьня ёсьць апошні нумар (№9, 2006) часопісу, дзе на вокладцы адлюстраваныя твары работнікаў спэцслужбаў, якія выцясьняюць дэманстрантаў з праспэкту каля менскага ГУМа падчас падзеяў 25 Сакавіка.

«Мабыць, цэнзарам таксама не спадабаліся вялікія (на 60 старонак) успаміны дэпутатаў пра выкіданьне галадоўшчыкаў з Авальнай Залі Вярхоўнага савету ў красавіку 1995 г., а таксама перадрук выступаў А. Лукашэнкі і палкоўніка Цесаўца, што кіраваў апэрацыяй», – зазначае В. Булгакаў

Цікава, што ўвесь 2005 г. у Міністэрстве інфармацыі ляжала заява выдаўцоў часопісу «ARCHE» з просьбай перарэгістраваць выданьне як «грамадзка-палітычнае», але задаволена яна не была.

Па словах Валера Булгакава, гэта ўжо трэцяе, пачынаючы з 2004 г., папарэджаньне «ARCHE» за «самавольную» зьмену тэматыкі і першае ў гісторыі часопісу прыпыненьне яго выхаду на 3 месяцы.

Падрабязнасьці і камэнтары пазьней на сайце

АГ

0
за моцную і росквітную... / Адказаць
21.09.2006 / 13:12
прыстойных словаў і не знайсьці
0
ВК / Адказаць
21.09.2006 / 13:29
Рэдакцыі часопіса варта сабраць подпісы сваіх чытачоў (запрасіце людзей прыходзіць у рэдакцыю ці зьбірайце подпісы праз інтэрнэт) з патрабаваньнем адмяніць гэтае рашэньне і перадаць гэты пакет у мінінфармацыі, суд і, магчыма, іншыя ўладныя ўстановы. Калі ня будзе афіцыйна зарэгістраванага звароту чытачоў, чыноўнік заўсёды будзе мець фармальныя падставы сьцвярджаць, што ніхто і не заўважыў прыпыненьне ці нават зьнікненьне часопіса. Прадказаць эфект гэтага захада немагчыма, аднак проста праглынуць чарговую несправядлівасьць недапушчальна.
0
kolik8 / Адказаць
21.09.2006 / 14:27
глядзі ты, а казалі, што АРХЭ чытае толькі частка апазіцыйных інцелей. і службоўцы туды ж...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру