Аляксандар Казулін выступіў 20 верасьня з заявай «да грамадзянаў Беларусі, прадстаўнікоў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый з прычыны сканчэньня тэрмінаў паўнамоцтваў прэзыдэнта Лукашэнкі». Тэкст заявы быў распаўсюджаны сёньня, 21 верасьня.

Як паведамілі карэспандэнту «НН» у прэс-службе А. Казуліна, лідэр БСДП (Грамада) выстаўляе чатыры ўмовы:

Ён прапануе неадкладна правесьці Кангрэс аб’яднаных дэмакратычных сіл, на якім прыняць Пакт нацыянальнай згоды і грамадзянскага міру, Праграму першачарговых дзеяньняў па дзяржаўна-прававым і сацыяльна-эканамічным разьвіцьці краіны, сфармаваць Урад народнага даверу ці іншы паўнамоцны калегіяльны орган. Прадугледзець магчымасьць дзеяньня ўраду за межамі Беларусі.

Казулін заяўляе, што Палітрада АДС мусіць зьвярнуцца да прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага з патрабаваньнем у адпаведнасьці з Канстытуцыяй прыняць з 21 верасьня на сябе часовае выкананьне абавязкаў кіраўніка дзяржавы і прызначыць пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Палітык прапануе стварыць нацыянальную камісію для арганізацыі і правядзеньня міжнароднага грамадзкага трыбуналу.

Аляксандар Казулін заявіў, што празь месяц, з 20 кастрычніка распачне бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць парушэньня заканадаўства кіраўніком дзяржавы, падкрэсьліваюць у прэс-службе лідэра БСДП (Грамада).

Пазьней на сайце меркаваньні палітыкаў і рэакцыя А. Мілінкевіча на заяву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0