З пачатку года за няплату камунальных паслуг у Мінску было выселена восем сем’яў, з іх сем — з выдзяленнем меншай і меней добраўпарадкаванай жылплошчы, адна — без выдзялення жылплошчы. Такія даныя прывёў на прэс‑канферэнцыі 16 чэрвеня генеральны дырэктар ГВА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Уладзімір Рэентовіч.

Ён таксама паведаміў, што на сёння сума запазычанасці за камунальныя паслугі складае 5 млрд. 800 млн. рублёў (на 1 студзеня 2010 года яна ледзь перавышала 6 млрд. рублёў). Даўжнікамі з’яўляюцца 5,6% плацельшчыкаў, асноўны працэнт з іх складаюць тыя, хто мае запазычанасць тэрмінам да трох месяцаў.

Паводле слоў гендырэктара, з даўжнікамі праводзіцца вялікая праца: ім рассылаюць папярэджанні, у выпадку няплаты адключаюць ваду, газ і электрычнасць, а затым падаюць іскавыя заявы ў суд. Сёлета пададзена 165 пазоў на высяленне даўжнікоў, паведаміў Рэентовіч.

Ён заклікаў грамадзян, якія аплачваюць камунальныя паслугі поштай, рабіць гэта за два‑тры дні да канчатковай даты (25‑е чысло кожнага месяца), а тых, хто зрабіў аплату ў апошні дзень, паведамляць пра гэта ў разлікова‑касавы цэнтр па месцы жыхарства. Гэта звязана з затрымкай пераліку грошай на пошце. У адваротным выпадку з 26‑га чысла налічваецца пені, растлумачыў гендырэктар.

Уладзімір Рэентовіч паведаміў, што Мінгарвыканкам выступіў з ініцыятывай павялічыць пеню за пратэрміноўку плацяжоў з 0,3 да 0,5% за кожны дзень пратэрміноўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?