Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у перадпрэм’ерным праглядзе беларуска‑расійскага поўнаметражнага мастацкага фільма «Брэсцкая крэпасць», які адбудзецца ў мінскім кінатэатры «Цэнтральны».

Акрамя кіраўніка дзяржавы, першымі гледачамі беларуска‑расійскага фільма «Брэсцкая крэпасць» стануць ветэраны, моладзь, дзеячы культуры дзвюх краін, прадстаўнікі творчай групы фільма, дзяржорганаў Саюзнай дзяржавы.

Мастацкі фільм «Брэсцкая крэпасць» зняты па замове тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы кампаніяй «Цэнтрал Партнершып» (Расія) і Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм». Жанр кінастужкі — патрыятычная драма, працягласць — 2 г. 15 хв.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?