Выхаванцы вайскова-патрыятычных клубаў Гродзенскай епархіі здалі іспыт на права нашэння чорнага берэта.

 Фота prosto-free.livejournal.com

Фота prosto-free.livejournal.com

(с) Фота prosto-free.livejournal.com

Традыцыйны злёт вайскова-патрыятычных клубаў Гродзенскай епархіі праходзіць з 10 па 17 чэрвеня ў вёсцы Першамайская Шчучынскага раёна. У ім прымаюць удзел каля ста чалавек — дзеці і падлеткі, удзельнікі вайскова-патрыятычных клубаў пры Свята-Уладзімірскай царкве, Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне і шчучынскай царквы Святога-Богаз’яўлення.

На працягу сямі дзён, выхаванцы вайскова-патрыятычных клубаў адстойваюць сваё права на нашэнне сімвала адрознення байцоў — чорнага берэта з сімволікай клуба. Каб заслужыць яго, трэба валодаць цэлым наборам фізічных і маральных якасцяў, а таксама валодаць пэўнымі баявымі навыкамі.

Экзамен на права нашэння берэта праходзіў у некалькі этапаў. Кадэты (навічкі клуба, вытрымалі выпрабавальны тэрмін) здавалі нарматывы, якія ўключаюць у сябе комплексныя сілавыя практыкаванні, марш-кідок пры поўным абмундзіраванні, стральбу, спецпадрыхтоўку. І самае галоўнае выпрабаванне — паядынак з калегамі ў рукапашным баі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?