Пытанне аб далучэнні Беларусі да Мытнага саюзу будзе канчаткова вырашанае падчас сустрэчы кіраўнікоў трох дзяржаў 5 ліпеня ў рамках Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у Казахстане, паведаміў сёння журналістам першы віцэ‑прэм’ер РФ Ігар Шувалаў.

«Мы са свайго боку правялі неабходныя ўзгадняльныя працэдуры, заўтра правядзем перамовы ў фармаце Казахстана, Беларусі ды Расіі, дзе будуць канчаткова разгледжаныя ўсе неабходныя пытанні для запуску Мытнага саюзу», ‑‑ цытуе Шувалава агенцтва РИА НОВОСТИ.

«У якім фармаце працаваць з 1 ліпеня — будзе вызначана падчас сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў 5 ліпеня ў Астане», — дадаў першы віцэ‑прэм’ер РФ.

Шувалаў папярэдзіў, што ў выпадку непадпісання Беларуссю Мытнага кодэкса мытны рэжым на расейска-беларускай мяжы захаваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?